weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Хто стане чэмпіёнам раёна па валейболу? (Фотарэпартаж)

Упартая барацьба зборных каманд сярод дарослых за тытул чэмпіёна Ганцавіцкага раёна праходзіла ў суботу, 5 сакавіка, ў спартыўных залах СОШ і Райаграсервіса. Фінал адбудзецца 6 сакавіка, дзе сустрэнуцца чатыры каманды, якія пройдуць адборачны тур.

Момант гульні
Момант гульні "Камунальніка" і "ПМК-7" / Фото: Петр Гузаевский

Сярод фаварытаў спецыялісты і аматары валейбола выдзяляюць каманды будаўнічых арганізацый ПМК-7 і ПМК-14. Таксама могуць аказаць ім супраціўленне валейбалісты СДЮШАР і спартсмены з вёскі Чудзін (СПК «Лань»).

Каманды ААТ «Модуль», Ганцавіцкага лясгаса, Камунальнік (Ганцавіцкае РЖКГ), вёскі Круговічы і райбальніцы выбылі з дальнейшае барацьбы.

Але трэба аддаць належнае арганізацыям і энтузіястам вясковых каман, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах і выйшлі на пляцоўку, скалаціўшы каманды са сваіх работнікаў, альбо аднавяскоўцаў.

Што тычыцца каманд-фаварытаў, то колькі там будзе гуляць будаўнікоў, якія на нейкі час адкладуць кельні, шпателі і злезуць з кранаў, кожны можа прыйсці і палічыць сам ў нядзелю, 6 сакавіка ў спартзал на вуліцу Мантажнікаў.

А галоўнае, запрашаем аматараў валейбола паглядзець цікавейшыя гульні мацнейшых валейбалістаў раёна. Назіраючы за гульнямі ў суботу, можна смела казаць, што паглядзець і атрымаць задавальненне змогуць многія.

Новости

Из рубрики
Top