weather

USD 2.5354

EURO 3.0615

RUR(100) 3.4206

search

Выйгралі “Скураны мяч” – атрымалі Кубак

Чэмпіёнамі раённага турніру “Скураны мяч” сярод старэйшых школьнікаў 1996-1997 гадоў, які на працягу двух дзён, 31 мая і 1 чэвреня, праходзіў у Ганцавічах, стала каманда Люсінскай школы, якая перамагла ў фінале футбалістаў САШ № 2.

За гэтае званне змагаліся сем каманд у двух падгрупах. У адной гулялі каманды Хатыніцкай, Раздялавіцкай сярэдніх школ, САШ № 3 і гімназіі, у другой САШ № 1, САШ №2 і футбалісты з Люсіна.

Пасля стыкавых гульняў за 3-е месца змагаліся хатыніцкія футбалісты і САШ №3, дзе перамогу атрымала Хатынічцкая САШ з лікам 3:0.

А ў фінальным матчы безагаворачную перамогу над ігракамі САШ № 2 з лікам 4:0 атрымалі люсінскія футбалісты.

Пераможцу турніру “Скураны мяч” узнагародзілі Кубам. Памятныя сувеніры таксама атрымалі лепшыя ігракі. Два із іх сталі таксама люсінцы: лепшым варатаром быў прызнаны Арцём Бабок, лепшым бамбардзірам – Дзмітрый Сяргейчык. У тройку леспшых ігракоў таксама трапіў футбаліст САШ № 2 Павел Высоцкі.

Из рубрики
Top