«Скураны мяч» павезлі ў Люсіна
Вясковая каманда футбалістаў з Люсінскай сярэдняй школы разграміла сапернікаў і стала пераможцам раённага турніру “Скураны мяч”, фінал якога завяршыўся 8 чэрвеня ў Ганцавічах. Ім заслужана выпаў гонар выступіць ад Ганцавіцкага раёна ў абласных спаборніцтвах

Пераможцы турніру «Скураны мяч» - футбалісты Люсінскай сярэдняй школы / Фото: Петр Гузаевский
На працягу двух дзён юнакі 1997-1999 гадоў нараджэння з гімназіі, САШ №1, САШ №2, САШ №3, Агарэвіцкай, Хатыніцкай і Люсінскай сярэдніх школ змагаліся за права стаць пераможцам. І было гэта досыць няпроста. Асабліва тым камандам, якія гулялі на цэнтральным гарадскім стадыёне, бо ў першы дзень юныя футбалісты іншы раз шукалі мяч, які хаваўся ў траве. Праўда, на фіналы, якія прайшлі на наступны дзень, касілку ў Ганцавічах арганізатары ўсё ж знайшлі.
З дзвюх груп у фіналы выйшлі тры каманды з навучальных устаноў горада і адна вясковая – з Люсіна. Але вясковыя хлопчыкі не разгубіліся і гаспадарылі на полі. У матчы за першае месца з камандай САШ №1 люсінцы прымусілі варатара сапернікаў падчас сустрэчы пяць разоў даставаць мяч з сеткі варот. Гарадскім хлопчыкам удалося толькі тройчы прарваць абарону і атрымаць асалоду ад забітых галоў.
Атрымаўшы перамогу з лікам 5:3, люсінская каманда ўпісала сваю перамогу ў гісторыю 2011 года.
Аддзел райвыканкама фізкультуры, спорту і турызму БРСМ уручыў Кубак пераможцам і лепшым ігракам каман-фіналістаў. У САШ №1 лепшым іграком прызнананы Андрэй Іванісеня, а ў люсінскай камандзе – Аляксандр Занька.
Новости
- 14:15 10.08 Быки напали на работников фермы в Ляховичском районе
- 13:46 10.08 В Беларуси придумали, как еще взять денег с таксистов
- 12:20 10.08 Россиянин утонул в мелиоративном канале в Лунинецком районе
- 11:52 10.08 Виды остекления балкона: какие бывают и как выбрать
- 10:35 10.08 Неожиданная находка в Брестской области: зерно испортилось и его закопали
- 06:54 10.08 Этот простой продукт помогает предотвратить атеросклероз и защитит от артрита
- 19:51 09.08 Взрыв в Крыму: неудачно покурили на военном аэродроме?
- 13:37 09.08 Немец переехал в белорусскую деревню и хочет тут остаться: история споровского Андреаса
- 11:55 09.08 Не только панский дом. Что хотят продать на аукционах в Ганцевичском районе?
- 23:35 08.08 Покушение на министра сорвали в Украине. Что ещё происходило на 166 день войны
- 20:33 08.08 Футбольная команда «Мелиоратор» стала чемпионом досрочно
- 17:49 08.08 Когда ожидать очередной волны коронавируса в Беларуси: какая ситуация в Ганцевичах
- 15:12 08.08 У фуры не было зеркала: подробности смертельного наезда на границе в Бресте
- 14:54 08.08 Тепло и почти без дождей. Какую погоду обещают в Брестской области на ближайшие дни
- 11:26 08.08 Лукашенко назвал «дурью» введение налога для тех, кто собирает грибы и ягоды
- 09:36 08.08 Ищут парня из Брестской области с матерной татуировкой на лице
- 15:54 06.08 Стало известно, когда в Брестской области разрешат собирать бруснику и клюкву
- 14:11 06.08 В Ивацевичском районе хотят производить грунт для выращивания грибов
- 12:31 06.08 В Ивацевичском районе сгорела машина на «олимпийке»
- 07:12 06.08 Пять главных ошибок во время завтрака