Укралі і туалет, і сабаку…
Сітуацыя, у якой апынуўся жыхар адной з вёсак нашага раёна, нагадвае словы з песні “…спрячешься за высоким забором – выкраду вместе с забором…”. А віной таму стала сквапнасць.

собака / Фото: фото из архива
Напэўна, многія людзі ў нашым раёне ведаюць пра вясёлае зімовае свята – Шчодрыкі. Падчас яго невялікія групоўкі шчадраўнікоў ходзяць па хатах, спяваюць, танцуюць і нават ставяць невялікія сцэнкі – у залежнасці ад здольнасцей. Гаспадары ў сваю чаргу адорваюць калядоўшчыкаў прысмакамі. Але ёсць і такія гаспадары, што гоняць шчадраўнікоў прэч, маўляў, няма чаго хадзіць, жабраваць. У вёсках з такімі размова кароткая – знялі вароты і панеслі, а ты шукай іх па наваколлі потым. Але бываюць і выдумшчыкі, для якіх украдзеная брамка – дробязь. Калі помсціць, дык з размахам!
Але аб усім па парадку. Дзядзька Ігнат не любіў Каляду і шчадраўнікаў, бо быў скупы і не разумеў, чаму ён павінен даваць пачастунак чужым людзям за пару куплетаў шчадроўных песень. “Захочу канцэрт паслухаць, тэлевізар уключу. І няма чаго да мяне цягацца”, – звычайна казаў ён шчадраўнікам. Потым, каб людзі не хадзілі, завёў злоснага вялікага сабаку. І будку яму змайстраваў. А дошак было шмат, дык і туалет сабе новы змайстраваў. Новенькі, са свежых дошак, але паставіць не паспеў – ударылі марозы, снегу наваліла… Вось і бялеў ён на двары ў чаканні вясны, калі снег сыдзе і пацяплее.
І вось ходзяць шчадраўнікі з хаты ў хату, песні пяюць. Вырашылі зайсці і да Ігната. Хоць не асабліва на пачастунак разлічвалі, але хацелася паглядзець, як дзядзька будзе выкручвацца і гнаць з двара настойлівых артыстаў.
Узялі доўгі кол, адагналі сабаку пад павець, адкуль ён злосна адгыркваўся, а самі стаяць і шчадруюць пад вокнамі, для надзейнасці грукаюць у вокны і дзверы. Добра ведаюць, што гаспадар дома, свет у вокнах гарыць. Калі пачалі спяваць звычайныя пагрозы: “не дасі каўбасу, усю хату растрасу…”, не вытрымаў дзядзька, выйшаў на вуліцу. “Чаго ў вокны малоціце? Разбудзілі толькі, – пачаў сварыцца ён на моладзь, а потым не стрымаўся і схлусіў, – Няма нічога вам даць, да вас столькі шчадраўнікоў хадзіла! Усё з хаты выграб, нічога не засталося”. Хлопцы і дзяўчаты не спрачаліся і пайшлі з двара. А самі пачалі раіцца, як быць? Хочацца ж пакараць дзядзьку за сквапнасць. А разам з ім і тых, што з двара іх пагналі, як жабракоў якіх… І тут моладзь прапанавала: “А давайце туалет украдзём!” Сярод маладых быў вынаходлівы юнак, які прыдумаў больш цікавую помсту, але для яе прымянення трэба было больш людзей. Тады паклікалі яны іншыя групоўкі шчадраўнікоў, і праца закіпела!..
Назаўтра раніцай многія людзі недалічыліся брамак. Знайшліся яны… каля магазіна. Тыя, хто прыйшоў за пакупкамі, убачылі на плошчы ля магазіна навюсенькі туалет, да якога быў прывязаны Ігнатаў сабака. Рэкс панура ляжаў і нават не брахаў, а ціхенька скуголіў – так яго ўразіла, што моладзь не пабаялася вострых зубоў і “сціснула” яго з двара разам з ланцугом. Вакол сабакі была агароджа з украдзеных брамак, якія моладзь не паленавалася моцна звязаць іх вяроўкамі.
Людзі не спяшаліся забіраць брамкі, вельмі цікава было паглядзець, чый жа гэты туалет і як будзе Ігнат забіраць свайго сабаку…
Дзядзька гумар не зразумеў. Не знайшоўшы ні туалета, ні сабакі, спачатку моцна лаяўся, а потым пабег да ўчастковага. “Знайдзі, пакарай злодзеяў!” – крычаў ён. “Дык апішы, хто быў у цябе?” – сказаў міліцыянер. Дзядзька задумаўся і разгубіўся: “Ну, каза, ражаныя нейкія і чорт быў…» – «Дык што, мне казу і чорта шукаць, якія па вёсцы ноччу хадзілі? Якія прыкметы?” – адказаў участковы.
«Ну, якія прыкметы могуць быць? Злаваўся Ігнат, – з рагамі былі,“ – ужо крычаў дзядзька. Участковы рассмяяўся, а Ігнат плюнуў і пайшоў прэч. Прапажу ён знайшоў сам, сабака быў прывязаны ля магазіна да туалета. Сваю “маёмасць ” дзядзька забіраў на кані. Але з тых часоў на Шчодрык ён дзвярэй не зачыняе і загадзя рыхтуе пачастунак для шчадраўнікоў.
Новости
- 23:39 14.08 Каринка из Пинска осталась без платья и без странички в «вконтакте»
- 15:17 13.08 Налог на транспорт ввели, а станут ли дороги лучше в Ганцевичах и Ивацевичах
- 13:22 13.08 Санкции сказались на строительстве объекта в Пинске
- 11:33 13.08 Стоит ли ждать потрясений? Что происходит на рынке валют в Беларуси в августе
- 23:33 12.08 Под особый контроль ГАИ попали дороги в Березовском, Лунинецком и Ганцевичском районах
- 17:31 12.08 Лукашенко взялся за тетрапак: что с ним не так
- 16:14 12.08 Жара возвращается. Что еще обещают синоптики на выходные в Брестской области
- 14:58 12.08 Можно брать на закатку мешками: что дешевеет на рынках в Ивацевичах, Ганцевичах, Берёзе, Бресте
- 14:10 12.08 Жительница Бреста хотела заработать на криптовалюте и лишилась почти 29 тысяч рублей
- 13:26 12.08 Различия между кредитом и займом: важнейшие моменты
- 11:19 12.08 «Наследство» от тещи. В Ивацевичах мужчина пытался обменять фальшивую американскую купюру
- 10:19 12.08 Фуру сигарет из Беларуси снова поймали в Литве
- 23:12 11.08 ООН рассматривает ситуацию вокруг Запорожской АЭС. Что ещё происходило на 169 день войны в Украине
- 21:15 11.08 Беларуска ў Амерыцы расказала, як збірае народныя строі з Радзімы
- 20:06 11.08 У сельчанина в Ивацевичском районе нашли ворованные запчасти и две тонны лома
- 15:58 11.08 В Беларуси запретили продавать некоторое российское мороженое
- 14:56 11.08 На озере возле Барановичей гибнет рыба. Что происходит?
- 14:28 11.08 Детские ортопедические стельки
- 13:25 11.08 Пешая пилигримка из Барановичей побывала в Ганцевичах
- 12:17 11.08 Налог на авто в Беларуси: какую сумму и в какие сроки нужно внести автовладельцам
Из рубрики
Братья Денисовы – история одной банды
Ганцевичи по праву можно считать относительно спокойным в отношении разного рода криминальных происшествий городом. Однако некоторые жители помнят времена, когда местные бандформирования «наводили шорох» не только в родном, но и в соседних районах. Милиционер в отставке Александр Ермакович поведал корреспонденту «ГЧ» историю задержания одной из самых крупных группировок за всю историю Ганцевичского района. (Фамилии героев изменены)