Амаль пятнаццаць гадоў працягвалася рэканструкцыя Косаўскага палацава-паркавага ансамбля
Пакуль справа не дайшла да аднаўлення, палац знаходзіўся ў занядбаным стане больш за 60 гадоў і працягваў разбурацца пад уздзеяннем прыроды. Пачалі рэстаўрацыю помніка архітэктуры XIX стагоддзя ў Івацэвіцкім раёне толькі ў маі 2008 года.