Якой экзотыкай захапляюца хатынавіцкія пенсіянеры
Жыхар вёскі Хатынічы, былы настаўнік і стараста, Андрэй Андрэевіч Ярашэвіч разам з жонкай Надзеяй Васільеўнай акрамя звычайных агуркоў, гарбузоў, памідораў, вырошчваюць у сябе на агародзе экзатычныя расліны. У іх ёсць маленькія дэкаратыўныя гарбузікі, перуанскія агуркі – цыклантэра, а таксама гіганты лагенарыі.