Парадоксы Украіны
Падзеі ва Украіне для беларусаў зараз – адна з галоўных тэм. Але беларускія тэлеканалы пра суседнюю краіну інфармацыю падаюць дазіравана і асцярожна. Пэўна, каб духам украінскіх паўстанцаў не заразіліся беларускія грамадзяне. Расійскія тэлеканалы таксама аднабакова інфармуюць аб падзеях, таму што Расія ва Украіне мае палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Ды і ад ідэі збіральніцы «зямель рускіх» у Крамлі яшчэ не адмовіліся: прапановы Украіне ўвайсці ў мытны саюз гучалі не аднойчы.