Мастачку з Агарэвіч у дэкрэце «прабіла» на творчасць
Многія жанчыны, знаходзячыся ў адпачынку па доглядзе дзіцяці і закруціўшыся ў дамашніх клопатах, забываюць і пра свае прафесійныя інтарэсы, і пра хобі, а ў выніку ператвараюцца ў сумных і стомленых гаспадынь... Ні ў якім разе не сядзець без любімай справы падчас дэкрэтнага адпачынку – такім правілам кіруецца мастачка і майстрыха Вераніка Лебедзева з вёскі Агарэвічы – таленавітая жанчына, маладая мама, якая і малюе, і бісерапляценнем займаецца, і вышывае, і цацкі шые для маленькай дачкі.