weather

USD

EURO

RUR(100)

search

131 дзяржава купляла беларускае

Паводле апошніх звестак Мінэканомікі, у студзені - красавіку гэтага года Беларусь гандлявала са 163 краінамі свету: тавары пастаўляліся на рынкі 131 дзяржавы, імпартавалася прадукцыя, якая выраблена ў 141 краіне.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў згаданы перыяд сталі Расія, на якую прыпадае 48,6% ад усяго аб’ёму тавараабароту, Украіна — 6,7:, Нідэрланды, — 6,1%, Германія — 4,5%, Кітай — 3,7%, Польшча — 3,5%, Італія, Злучанае Каралеўства — па 1,7%, Бразілія — 1,6%, Латвія, — 1,4%.

З агульнага аб’ёму экспарту рэспублікі на долю Расіі прыходзілася 39,1%, астатніх краін Садружнасці — 13%, краін ЕС — 31,3%, астатніх краін — 16,6%. Імпарт з Расіі склаў 56% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 6%, краін ЕС — 20,5%, астатніх краін — 17,5%.

Новости

Из рубрики
Top