weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Беларускія палітыкі – пра Мытны саюз

Ад 6 ліпеня Беларусь далучаецца да адзінай мытнай прасторы Казахстану і Расеі. На тэрыторыі Беларусі пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс Мытнага саюзу трох. Рашэньне камэнтуюць беларускія палітыкі.

Image 324
Image 324

Камэнтуючы рашэньне кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначыў:

Яраслаў Раманчук

«Лукашэнка далучыўся да таго зьвязу, у які ён ня верыць, каб не сутыкнуцца зь вельмі жорсткім супрацівам на мяжы з Расеяй. Я ня думаю, што ён будзе выконваць абавязкі, якія вынікаюць з Мытнага саюзу. Ёсьць вялікая верагоднасьць таго, што гэты Мытны саюз ператворыцца ў мёртвую структуру, як СНД, ЭўрАзЭС ці мытны зьвяз паміж Беларусьсю і Расеяй. Будзе больш канфліктаў, чым было, бо кожны з бакоў будзе дамагацца свайго. Я ня бачу палітычнай волі, каб гэтыя канфлікты вырашаць за сталом перамоваў».

  Паводле лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка, Мытны саюз трох — гэта «магільная яма, эканамічная пастка» для Беларусі:

«Па прыродзе сваёй эканомікі Беларусь у прынцыпе ня можа ўдзельнічаць у такім „мытным саюзе“. Гэта магіла, падрыхтаваная спэцыяльна для яе Расеяй, каб фармальна абгрунтаваць і апраўдаць свае агрэсіўныя дзеяньні».

Поўны тэкст артыкулу Зянона Пазьняка «Мытны зьвяз — магільная яма» можна прачытаць на сайце naviny.by

Чытатаць тэкст цалкам: 

http://www.svaboda.org/content/article/2091677.html


Новости

Из рубрики
Top