weather

USD

EURO

RUR(100)

search

У YouTube з’явіўся раздзел з бясплатнымі фільмамі

На відэапартале YouTube з'явіўся раздзел з бясплатнымі фільмамі. На старце праекта калекцыя радзелу YouTube Movies («Фільмы») налічвае больш за 400 кінастужак, піша Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Image 552
Image 552

У лік стужак, прадстаўленых карыстальнікам відэахостынгу, увайшлі шэраг індыйскіх фільмаў, а таксама фільмы з Джэкі Чанам і Брусам Лі. Большасць з гэтых фільмаў была выпушчаная да 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Запуск сэрвісу стаў магчымым дзякуючы пагадненням паміж Google, які валодае відэахостынгам, і шэрагам буйных кінакампаній, у тым ліку Lions Gate Entertainment Corp., Sony Pictures і MGM. 165 фільмаў з гэтай калекцыі (прыкладна 40 адсоткаў) былі прадстаўленыя брытанскім сэрвісам Blinkbox. Мяркуецца, што ўладальнікі правоў на фільмы змогуць зарабляць на рэкламе, якой будзе суправаджацца паказ.

У студзені 2010 года ў YouTube быў пратэставаны сэрвіс пракату фільмаў. За дзесяць дзён відэахостынг зарабіў на паслузе крыху больш за 10 тысяч даляраў, пасля чаго спыніў тэсціраванне. Адзначым, што для паказу былі абраныя пяць фільмаў з праграмы кінафестывалю Sundance.

Новости

Из рубрики
Top