Уладзімір Пуцін даў задні ход: Неабходнасці ва ўвядзенні войскаў ва Украіну няма
«Неабходнасці ва ўвядзенні войскаў ва Украіну няма», — заявіў на экстранай прэс-канферэнцыі ў Маскве Уладзімір Пуцін. Аднак, заявіў ён, такая магчымасць у Расіі ёсць. Юрыдычна ён абгрунтаваў яе зваротам «легітымнага прэзідэнта Украіны» Віктара Януковіча. Пуцін гаварыў паспешліва і выглядаў трохі мітуслівым, нервовым.

Уладзімір Пуцін даў задні ход: Неабходнасці ва ўвядзенні войскаў ва Украіну няма
«Што можа паслужыць падставай для выкарыстання Узброеных сілаў? Вядома, крайні выпадак», — сказаў Пуцін.
Пуцін паўтарыў мантру расійскай прапаганды пра бясчынствы нацыяналістычных і нацысцкіх сілаў у Кіеве. І заявіў, што Масква пакідае за сабой права выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе распараджэнні сродкі для «абароны рускамоўных грамадзян Украіны».
«Я разумею, дарэчы кажучы, тых людзей на Майдане — хоць я не вітаю сам факт змены ўлады такім чынам, я разумею, тым не менш, тых людзей на Майдане, якія да гэтага часу патрабуюць не нейкіх там рамонтаў фасада ўлады, а радыкальных пераменаў», — сказаў Пуцін. «Менавіта чаму яны патрабуюць — бо яны ўжо прывыклі, што адных жулікаў мяняюць на іншых жулікаў і прайдзісветаў».
Дзеянні войскаў у Крыме ён апраўдваў тым, што «ў Крым ужо падцягваліся нацыяналістычныя сілы». «Мы гэта зрабілі, і мы гэта зрабілі правільна». «Я сыходжу з таго, што ва Усходняй Украіне нічога гэтага рабіць не прыйдзецца».
Пуцін заклікаў «тых, хто лічыць сябе легітымнай уладай Украіны» «паспяшыць з правядзеннем адпаведных працэдур», бо «дэмакратычнага мандата ў іх няма».
Пуцін адмовіўся расказаць дэталі сваіх перамоваў з прэзідэнтам ЗША і канцлеркай Нямеччыны, патлумачыўшы гэта закрытым характарам размоваў. Ён паведаміў, што ў адказ на крытыку ўварвання ва Украіну ён прывёў прыклад дзеянняў ЗША ў Афганістане. Місію ў Крыме ён назваў «гуманітарнай». «Мы не ставім на мэце кагосьці паняволіць».
Краіны Захаду ён называў «партнёрамі». Аднак абвінаваціў іх у падтрымцы «перавароту» ва Украіне. І звярнуў увагу, што «ўсё гэта» пачалося пасля таго, як Януковіч адмовіўся падпісаць Дамову аб асацыяцыі з ЕС. Па яго словах, калі краіны Захаду захочуць нанесці шкоду двухбаковым адносінам, то гэтая шкода будзе ўзаемнай.
Пуцін даў зразумець, што Масква прызнае новыя ўлады Кіева пасля правядзення новых выбараў, а да таго моманту кантакты з Украінай будуць ажыццяўляцца на ўзроўні прэм’ераў, бо для яго самога
Пуцін заявіў, што ў Крыме дзейнічалі не расійскія салдаты, а мясцовыя сілы самаабароны. А форма? Яны яе купілі ў крамах, яна ўсюды даступная, сказаў Пуцін.
Прэзідэнт Расіі заявіў, што яны не разглядаюць магчымасці далучэння Крыма. Але ён адзначыў, што калі касаварам было дазволена вызначыць свой лёс, то і Крым такое права мае і «Расія не будзе перашкаджаць, каб Крым сам вызначыў свой уласны лёс».
«Мы будзем стаяць ззаду, і няхай яны [украінскія войскі] паспрабуюць страляць у жанчын і дзяцей», — сказаў Пуцін у адказ на тое, ці не турбуе яго тое, што можа пачацца вайна.
Пуцін сказаў, што не мае намеру адклікаць пасла з ЗША.
Гаворачы пра адносіны з Еўрасаюзам, Пуцін адзначыў, што Януковіч не адмаўляўся падпісваць Асацыяцыю з ЕС, а проста адклаў яе, бо Украіна была не гатовая перайсці на еўрапейскія прамысловыя стандарты. «Калісьці Расія таксама можа перайсці на іх», — зазначыў ён.
«Палітычнае жыццё Украіны ператварылі ў фарс, увогуле ніякай канстытуцыі не выконваюць», — крытыкаваў ён Украіну.
Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што, на ягоную думку, палітычнай будучыні ў Віктара Януковіча няма, а прытулак яму далі выключна з гуманітарных меркаванняў.
«Януковіч жывы і яшчэ прастудзіцца на пахаванні тых, хто яму зла жадае», — сказаў Пуцін у адказ на пытанне, ці ўсё ў парадку з Януковічам.
Пытанне: Вы спачуваеце Януковічу?
Пуцін: У мяне да яго іншыя пачуцці.
Пуцін заявіў, што даручыў ураду аднавіць кантакт з іх украінскімі калегамі. Аднак ён заявіў, што «Газпром» у наступным квартале не дасць больш Украіны зніжкі за газ.
Пуцін двойчы адзначыў, што лічыць справядлівым жаданне Майдану абнавіць палітычную сістэму Украіны. «Змена ўлады сапраўды, мяркуючы па ўсім, патрэбна ва Украіне, але толькі легітымным шляхам, а не папіраючы яго».
Па яго словах, Масква гатовая працаваць з любым новым лідарам краіны, акрамя крайніх нацыяналістаў. Ён не выключыў, што на хвалі пераменаў ва ўладзе ў Кіеве «як чорт з табакеркі можа выскачыць нейкі нацыаналюга».
Уладзімір Пуцін не бачыць перашкод для прыезду ў Расію экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнкі, але нагадвае, што яна зараз не займае ніякай пасады ва Украіне.
Новости
- 14:20 28.01 Официально в Польшу едут работать больше белорусов, чем в Россию
- 14:09 28.01 Специалисты «Брестэнерго» планово отключат свет в Ганцевичах и шести деревнях района
- 07:02 28.01 Коты «трескают» огурцы похлеще валерьянки
- 21:07 27.01 Госавтоинспекция берет под особый контроль одну из дорог в Брестской области
- 19:14 27.01 В ивацевичском бюджете на благоустройство отведено меньше денег
- 16:29 27.01 Сельчанин в Лунинецком районе убил знакомого, приняв его за вора
- 14:34 27.01 Доллар и евро продолжают дорожать. Что с курсами валют в Беларуси?
- 12:57 27.01 Вора в магазине в Ивацевичах вычислили по камере видеонаблюдения
- 10:36 27.01 Евросоюз может ввести новые санкции в отношении Беларуси
- 09:10 27.01 У охотника из Пружанского района украли рога
- 20:08 26.01 Как в Брестской области решают кадровую проблему в медицине и образовании
- 17:35 26.01 Обзор лучших мировых производителей УЗИ аппаратов
- 17:28 26.01 Ночные морозы до -12°С прогнозируют синоптики на ближайшие выходные
- 16:34 26.01 В Беларуси упали продажи водки и вина: что теперь пьют в стране?
- 16:20 26.01 Беларусбанк вводит ограничения по банковским карточкам. Говорят, что это защитит от мошенников
- 15:40 26.01 Лесхоз в Брестской области продал продукцию без предоплаты и лишился денег
- 14:33 26.01 Скорая помощь насмерть сбила пешехода в Бресте
- 12:36 26.01 В Беларуси изменили сроки действия справок о состоянии здоровья
- 11:06 26.01 Где в Брестской области собираются ремонтировать дороги и мосты
- 09:10 26.01 У сельчанина в Березовском районе нашли арсенал боеприпасов
Из рубрики
В Беларуси штрафуют водителей фур из ЕС за заправку «дешевым» топливом
Дальнобойщиков обвиняют в «неповиновении законному распоряжению должностного лица» за то, что они решили купить солярку на обычной АЗС и по обычной цене. А не по той, которое установили в правительстве, чтобы наказать за санкции.