weather

USD

EURO

RUR(100)

search

Расійскае ТБ: У Лукашэнкі ёсць два тыдні, каб адпусціць заложнікаў

У Беларусі ўлады працягваюць падводзіць вынікі выбараў прэзідэнта, якія  прайшлі 19 снежня мінулага года. Чарговы рэпартаж расійскага Першага канала. Прапануем Вам яго відэазапіс і стэнаграму.

Падвядзенне вынікаў выяўляецца ў жорсткіх паліцэйскіх рэпрэсіях супраць апазіцыі, пераследзе журналістаў і ў выкрыванні змовы Расеі супраць беларускай дэмакратыі. Тым часам, сама наяўнасць такой дэмакратыі ставяць пад пытанне ў Еўропе і пагражаюць Аляксандру Лукашэнку санкцыямі аж да разрыву адносінаў, калі ён не спыніць рэпрэсіі ў краіне.

За бел-чырвона-белую сімволіку ў Мінску могуць і пасадзіць. Іншая справа — у Брусэлі. У гэтую сераду дэпутаты Еўрапарламента прыйшлі на пасяджэнне ў колерах беларускай апазіцыі. Еўрапейскія палітыкі вырашалі, як пакараць Аляксандра Лукашэнкі.

Еўропа пагражае небывалымі санкцыямі — ад эканамічных страт да падарванай рэпутацыі. Гэта здаецца, што рэпутацыі Лукашэнка горш не зробіш. Старшыня Еўрапарламента прапанаваў забараніць беларускай зборнай ўдзельнічаць у Алімпіядзе і чэмпіянатах свету.

Для прэзідэнта-спартоўца, які будуе па ўсёй краіне лядовыя палацы і збіраецца прыняць чэмпіянат свету па хакеі — гэта ўдар ніжэй пояса.

Ежы Бузэк, старшыня Еўрапейскага парламента: «Мы разлічваем, што будуць адпушчаныя ўсе палітычныя зняволеныя, неадкладна. Гэта не абмяркоўваецца. І няма іншага шляху, калі хочаце захаваць якія-небудзь адносіны. Другое. Неабходная медыцынская дапамога павінна быць аказана ўсім, хто ў ёй мае патрэбу пасля падзеяў 19 снежня «.

Дзень выбараў 19 снежня ў Мінску называюць «крывавай нядзеляй». Пасля акцыі пратэсту сотні людзей апынуліся ў лякарнях і за кратамі. Каляды і Новы год у знак салідарнасці многія адзначалі ля сцен следчых ізалятараў. Вязняў сустракалі, як герояў.

Але галоўныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі на свабоду выйдуць няхутка. Былым кандыдатам пагражаюць турэмныя тэрміны да 15 гадоў. Адзін са зняволеных, Уладзімір Някляеў, быў збіты невядомымі сілавікамі яшчэ да закрыцця выбарчых участкаў.

Ева Някляева, дачка былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева: «Гэта проста жах нейкі. Як нармальныя людзі могуць аказвацца ў такой сітуацыі? Майго бацьку збіваюць, па падлозе выцягваюць з рэанімацыі, і потым тыдзень нічога не ведаем».

Спецслужбы паабяцалі знайсці ўсіх, хто выйшаў на плошчу. А гэта дзясяткі тысяч людзей. Такога размаху следства гісторыя яшчэ не ведала — на допыты ўжо выклікаюць ўсіх, чый мабільны тэлефон апынуўся 19 снежня на Плошчы. Ужо не кажучы пра ператрусы ў штабах і ў кватэрах нязгодных з палітыкай Лукашэнкі.

У рэдакцыі незалежнай газеты «Наша Ніва» адбыўся ператрус. Праз пару дзён рэдакцыі ўдалося аднавіць працу. Журналіст Зміцер Панкавец піша артыкул на кампутары, які прынеслі чытачы, наўзамен канфіскаванага КДБ.

Зміцер Панкавец, журналіст: «Гэтага ні разу такога не было, каб Еўропа ўводзіла эканамічныя санкцыі супраць якой-небудзь краіны еўрапейскай. Я не кажу, вядома, пра Іран».

Лукашэнка хоць і называюць апошнім дыктатарам Еўропы, але сур’ёзных санкцый у адносінах да яго ніколі не было. У 2006-м ён і 20 беларускіх чыноўнікаў сталі невыязнымі ў Еўропу. На гэты раз гаворка пра больш сур’ёзны, эканамічны ціск.

Зміцер Панкавец, журналіст: «Калі зараз Еўрасаюз увядзе санкцыі, напрыклад, забарону на продаж зброі або забарону на гандаль беларускімі нафтапрадуктамі, гэта будзе мець эфект. Але ёсць краіны, такія як Літва, часткова Італія і Партугалія, якія не зацікаўлены ў санкцыях супраць Беларусі. Тая ж Латвія. Палова нафтапрадуктаў, якія паступаюць у Латвію, беларускія «.

Нафта і зброя для Лукашэнкі — аснова эканамічнай стабільнасці. Адсюль і сябры — тыя, хто пастаўляюць нафту або тыя, каму можна прадаць зброю.

У Еўропе некаторыя палітыкі таксама маюць сімпатыю да нязменнага беларускага лідара. Аднак на гэтым тыдні Берлусконі заявіў, што падтрымае санкцыі. Прэзідэнтка Літвы, Даля Грыбаўскайце, да выбараў называла Лукашэнка фактарам, які стрымлівае Расею. Але кіраўнік парламенцкага камітэта Літвы па замежных справах заняў цвёрдую пазіцыю.

Эмануэліс Зінгерыс, кіраўнік камітэта па замежных справах Сойма Літвы: «Такія пасяджэнні, напэўна, падобныя на пасяджэнні наконт Ірана, наконт Кубы. Нешта такое абсалютна ўнікальнае».

Эмануэліс Зінгерыс вярнуўся ў Вільню, але працягвае насіць колеры беларускага нацыянальнага сцяга.

На еўрапейскіх палітыкаў многія беларусы глядзяць скептычна. Ці не будуць гэтыя шалікі самай сур’ёзнай санкцыяй для Лукашэнкі? Пазіцыю Расіі ў гэты чацвер выказаў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў РФ: «Учора ў Радзе Еўропы была ўзгоднена кансенсусная рэзалюцыя, яна адлюстроўвае, у тым ліку, і пункт гледжання Расеі, як і ўсіх іншых дзяржаў Рады Еўропы».

Лукашэнка ніяк не камэнтаваў пазачарговую сесію ў Брусэлі. Але 3 дні запар на беларускім тэлебачанні паказвалі фільм пра падзеі 19 снежня. «Жалезам па шкле» — аповед пра тое, як беларускае КДБ раскрыла антыўрадавую змову.

З фільма «Плошча. Жалезам па шкле»: «У канцы лістапада на беларускай мяжы адзначаюць наплыў турыстаў. Турысты вязуць з сабой дзіўны набор. Электрашокеры, дымавыя шашкі, кастэт. Нажы і патроны».

Беларускаму гледачу паказалі двух грамадзян Расіі. Арцём Брэус да гэтага часу знаходзіцца ў следчым ізалятары Мінска. Яго абвінавачваюць не проста ў удзеле, а ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Іншы герой фільма ўжо вызвалены і вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. Аляксей Еўдакімаў, студэнт: «Калі табе наўпрост кажуць, што ты тэрарыст нейкі, гэта з аднаго боку смешна, з другога — трошкі непрыгожа выйшла».

У студэнта Аляксея Еўдакімава ў Менску быў чыста акадэмічны інтарэс. Ён піша дыпломную працу аб выбарах у СНД. Апошні раздзел ён абдумваў ў СІЗА, куды патрапіў на 10 сутак. Вось яго фота на першай паласе газеты «Советская Белоруссія». Хоць у самім рэдакцыйным артыкуле пра расейскі след ўжо ні слова.

У падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту вінавацяць МЗС Германіі і Польшчы. Гэта значыць, на гэтым тыдні Лукашэнка адкрыў інфармацыйную вайну на два фронты.

Святлана Навумава, палітолаг: «Я думаю, ён ужо ў тым стане, калі ён гэтых санкцый не баіцца. Я б назвала гэта стан такім фразеалагізмам «закусіў цуглі». Вось ён іх закусіў і горш зрабіць дастаткова складана. Таму ён іх ігнаруе, робіць выгляд, што ніякай пагрозы з таго боку для яго няма».

На гэтым тыдні працягваліся і ператрусы, і допыты ў КДБ. Паказальна была зачыненая музычная радыёстанцыя «Аўтарадыё».

Юрый Базан, дырэктар «Аўтарадыё»: «Нас абвінавацілі ў закліках да экстрэмісцкай дзейнасці. У чым хаваўся заклік да экстрэмісцкай дзейнасці, натуральна, ніякага тлумачэння няма».

Беларускае «Аўтарадыё» не мае дачынення да аднайменнай расейскай станцыі. Гэта было радыё, дзе не круцілі папсы і дзе ў разгар выбарчай кампаніі, як рэкламу, размясцілі ролікі апазіцыйных кандыдатаў Някляева і Саннікава.

«Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

Бяскрыўдная фраза пра кухню і плошчу — зараз амаль галоўная ідэалагічная спрэчка ў беларускім грамадстве.

Станіслаў Шушкевіч: «Яны білі дзяцей, яны ламалі косці жанчынам, дзецям, білі старых, а старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі дазволіла сабе сказаць, што лепш бы гэтыя жанчыны сядзелі дома і варылі боршч, чым выйшлі на плошчу».

Валянціна Васільеўна, як толькі выйшла з следчага ізалятара, адразу ўбачыла, што старшыня ЦВК гаворыць пра яе.

Валянціна Васільеўна і яе муж адседзелі 10 сутак і не шкадуюць, што былі на акцыі пратэсту. Іх кандыдат пад следствам. Пэнсіянеры чакаюць 31 студзеня, менавіта ў гэты дзень будзе агучана канчатковае рашэнне аб санкцыях. У Лукашэнкі ёсьць 2 тыдні на тое, каб падумаць і адпусціць палітычных заложнікаў.

Новости

Из рубрики
Top