Ад сёння Лукашэнка для еўрапейцаў не існуе
Лукашэнку, ягоным сынам, а ўсяго 158 чыноўнікам, забаронены ўезд у Еўрасаюз, і замарожаныя іх рахункі на Захадзе. Што да эканамічных санкцый, то іх можна будзе чакаць у выпадку жорсткай расправы над палітвязнямі.

Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза на пасяджэнні ў Бруселі 31 студзеня прыняла палітычнае рашэнне аб рэакцыі ЕС на сітуацыю ў Беларусі.
Міністры замежных спраў ЕС зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах Еўрасаюза будуць замарожаны.
У спіс трапілі 158 чыноўнікаў. У іх ліку — Аляксандр Лукашэнка і яго сыны Віктар і Дзмітрый, вечна юная кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, міністр абароны Юрый Жадобін, кіраўнік Рады бяспекі Леанід Мальцаў, кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, спікер ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка, 24 старшыні тэрытарыяльных выбарчых камісій, 30 суддзяў і 10 журналістаў дзяржаўных СМІ.
У прынятым рашэнні зазначаецца, што спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС, з’яўляецца адкрытым і можа быць перагледжаны.
Міністр замежных спраў Мартынаў і віцэ-прэм’ер Сямашка не ўключаны ў спіс тых, каму ўезд у Еўропу забаронены. Гэта азначае, што яны будуць асобамі, праз якіх можа весціся дыялог. Прычым
наяўнасць сярод іх Сямашкі дазволіць размаўляць па пытаннях энергетычнага супрацоўніцтва і дыверсіфікацыі крыніц паставак энэрганосьбітаў у Беларусь.
Чакаецца, што адначасова з рашэннем Еўрасаюза санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ўвядуць ЗША. Вашынгтон пойдзе далей — ён адновіць санкцыі супраць «Белнафтахіма», якія малазначныя эканамічна, але сімвалічна балючыя.
У той жа час Еўрасаюз не прыняў ніякіх адкрытых эканамічных санкцый. Нефармальныя абмежаванні на эканамічныя кантакты з рэжымам будуць, але адсутнасць фармальных санкцый не дазволіць лукашэнкаўцам зваліць на еўрапейцаў уласныя эканамічныя цяжкасці.
Варта адзначыць, што за апошнія два гады Еўрасаюз уводзіў санкцыі супраць Ірана, Зімбабвэ, Кот д’Івуара, Габона. Беларусь аказалася ў недастойнай кампаніі карумпаваных і фанатычных рэжымаў.
Тое, што санкцыі будуць уведзеныя непазбежна, было ясна даволі даўно. Ад пачатку было ясна і тое, што эканамічныя санкцыі не разглядаюцца як рэальны варыянт. Рэч у тым, што ў Еўропу Беларусь пастаўляе амаль выключна нафтапрадукты, і яны пастаўляліся б і далей, у выпадку ўвядзення санкцый, толькі пад расійскімі дакументамі, што павялічвала б залежнасць Беларусі ад Масквы.
Прапанова Польшчы і Швецыі замарозіць супрацоўніцтва з Беларуссю не была падтрыманая. Аднак д’ябал хаваецца ў дэталях. Трэба дачакацца канчатковага тэксту рашэння, каб ацаніць, што ў санкцыях ёсць уласна новага.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына зрэагавала на вестку з Брусэля істэрычна: «Гэта расстрэльныя спісы. Калі на акупаванай тэрыторыі з насельніцтвам распраўляюцца, то спачатку вызначаюць — пацерпіць столькі і столькі чалавек. А пасля мы вызначымся персанальна. Яны могуць зрабіць усё што заўгодна. Гэта нішто іншае, як звычайная расправа. Яна не мае нічога супольнага з персанальнай віною людзей».
З боку мадам Ярмошынай гэта, хутчэй, асабістая рэакцыя. Але і кіраўнік дзяржавы, і ўся прапагандысцкая машына з заўважнай нервознасцю рыхтаваліся да аплявухі з Брусэля.
Лукашэнка гарачыўся асабіста: «Калі хто-небудзь паспрабуе ўвесці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінны неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, аж да самых жорсткіх. І датычыць гэта павінна абсалютна ўсіх, асобная гэта будзе група краін ці нават Еўрасаюз у цэлым».
Рэакцыі на самі санкцыі з боку Лукашэнкі сёння пакуль не было. МЗС жа паабяцаў прыняць «адэкватныя і прапарцыйныя меры».
У кожным разе, нервовая рэакцыя кіраўніка дзяржавы сведчыла пра тое, што ўлада ўсё ж была занепакоена. Санкцыі — гэта толькі вяршыня айсберга. Нашмат больш непрыемнасцяў будзе ад нефармальнага ціску. Лукашэнкаўцам няма як спадзявацца на палітыку спрыяння. Іх не чакаюць выгадныя кантракты і танныя крэдыты.
Як выказаўся ў Брусэлі міністр замежных спраў Люксембурга: «Спадар Лукашэнка цалкам сябе здыскрэдытаваў».
Ускосныя наступствы ўвядзення санкцый будуць нашмат больш істотнымі, чым самі санкцыі.
Што да эканамічных санкцый, то іх пакінулі ў запасе. Іх увядзення можна будзе чакаць у выпадку жорсткай расправы над палітвязнямі, якія застаюцца ў мінскіх турмах. Міністры даручылі Еўракамісіі (г.зн. ураду Еўрасаюза) «назіраць за сітуацыяй ў Беларусі». Кіраўнікі еўрапейскіх МЗС зазначылі, што могуць вярнуцца да пытання эканамічных санкцый супраць Беларусі ў выпадку рэзкага ўзмацнення рэпрэсій у краіне.
Нагадаем, што колькасць абвінавачаных і падазраваных па справе аб «беспарадках» дасягнула 54 чалавек. Гэта найбуйнейшы палітычны працэс у гісторыі лукашэнкаўскай дыктатуры.
Новости
- 17:06 08.02 Почему таблетки в Беларуси продаются с пятикратной разницей в цене?
- 14:22 08.02 Фура застряла под «Горбатым мостом» в Бресте
- 12:35 08.02 Охотники запаниковали и начали разбирать оружие при виде госинспекции
- 12:27 08.02 Какие объекты истории посмотреть в Германии
- 10:34 08.02 Бригадир фермы в Брестской области скрыл падеж скота и получил крупный штраф
- 08:49 08.02 В Брестской области сняли ограничения по вывозу товаров в страны Евросоюза
- 21:52 07.02 Почему не работала социальная сеть «ВКонтакте»: версии пользователей сети Интернет
- 19:25 07.02 Мужчина в Березе нашел банковскую карту и за день потратил все деньги
- 18:54 07.02 Может ли землетрясение как в Турции случиться в Беларуси?
- 17:45 07.02 Как найти управу на шумных соседей
- 16:49 07.02 Вакцину против куриной псевдочумы раздают бесплатно: опасен ли вирус человеку
- 16:40 07.02 В Беларуси запретили продавать колбасный сыр из России. Что с ним не так?
- 15:14 07.02 Удобрения до предприятия в Брестской области не доехали: куда они подевались?
- 14:33 07.02 В мошенничестве с покупкой авто подозревают жителя Дрогичинского района
- 13:14 07.02 Школьник из Ганцевичского района почти дошел до суперфинала телепроекта «Я знаю!». Но его там будут ждать
- 09:58 07.02 В Барановичском районе полыхала солома, а в Ганцевичах горел магазин стройматериалов
- 09:39 07.02 Какую машину можно купить на среднюю зарплату в Брестской области
- 21:40 06.02 Страсти по «Леопардам» в разных странах. А генсек ООН опасается более широкой войны
- 18:39 06.02 Скандал на детском турнире в Барановичах: юный футболист купил судье очки
- 16:32 06.02 Официальный авторынок в Беларуси продолжает падение