Беларусы змогуць выязджаць за мяжу са старымі вадзіцельскімі пасведчаннямі да заканчэння тэрміну іх дзеяння, заявілі ў ДАІ
Мінск, 2 сакавіка. Нягледзячы на тое, што 29 сакавіка набылі моц папраўкі да Еўрапейскай канвенцыі аб дарожным руху, грамадзяне Беларусі змогуць выязджаць за мяжу са старымі вадзіцельскімі пасведчаннямі да заканчэння тэрміну іх дзеяння. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 2 сакавіка ў Мінску заявіў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Максім Падбярэзкін.
Паводле яго слоў, такая магчымасць прадугледжана канвенцыяй. Пры гэтым беларуская Дзяржаўтаінспекцыя не можа гарантаваць, што нейкая з еўрапейскіх краін не ўвядзе свае правілы і старыя вадзіцельскія пасведчанні беларусаў там перастануць прызнаваць. Такі вопыт, адзначыў Падбярэзкін, ёсць. У Італіі і Аўстрыі некалькі гадоў таму былі выпадкі, калі мясцовыя паліцэйскія без растлумачэння прычын канфіскоўвалі ў беларускіх вадзіцеляў грузавікоў далёкага накіравання пасведчанні толькі таму, што ім было штосьці незразумела. З машын здымалі нумары, забіралі тэхнічныя пашпарты. Упраўленне ДАІ МУС спрабавала высветліць прычыну такіх дзеянняў у пасольстве Італіі ў Мінску, але безвынікова, сказаў прадстаўнік рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі.
Нагадаем, выдача вадзіцельскіх пасведчанняў новага ўзору, якія адпавядаюць міжнародным патрабаванням, у Беларусі пачалася 1 лютага. Як паведаміў старшы інспектар УДАІ МУС Дзмітрый Гарыновіч, новыя пасведчанні атрымалі ўжо больш за 85 тысяч беларускіх вадзіцеляў. Больш за ўсё такіх дакументаў выдадзена ў Мінску, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Зараз у падраздзяленнях ДАІ ніякіх чэргаў няма. Аднак, як адзначыў Падбярэзкін, пэўны ажыятаж, створаны вакол праблемы ў СМІ напярэдадні пачатку выдачы новых вадзіцельскіх пасведчанняў, прывёў да таго, што 1, 2 і 3 лютага ў чэргах за імі стаялі не вадзіцелі грузавікоў далёкага накіравання, а пенсіянеры і студэнты.
Новости
- 15:17 13.08 Налог на транспорт ввели, а станут ли дороги лучше в Ганцевичах и Ивацевичах
- 13:22 13.08 Санкции сказались на строительстве объекта в Пинске
- 11:33 13.08 Стоит ли ждать потрясений? Что происходит на рынке валют в Беларуси в августе
- 23:33 12.08 Под особый контроль ГАИ попали дороги в Березовском, Лунинецком и Ганцевичском районах
- 17:31 12.08 Лукашенко взялся за тетрапак: что с ним не так
- 16:14 12.08 Жара возвращается. Что еще обещают синоптики на выходные в Брестской области
- 14:58 12.08 Можно брать на закатку мешками: что дешевеет на рынках в Ивацевичах, Ганцевичах, Берёзе, Бресте
- 14:10 12.08 Жительница Бреста хотела заработать на криптовалюте и лишилась почти 29 тысяч рублей
- 13:26 12.08 Различия между кредитом и займом: важнейшие моменты
- 11:19 12.08 «Наследство» от тещи. В Ивацевичах мужчина пытался обменять фальшивую американскую купюру
- 10:19 12.08 Фуру сигарет из Беларуси снова поймали в Литве
- 23:12 11.08 ООН рассматривает ситуацию вокруг Запорожской АЭС. Что ещё происходило на 169 день войны в Украине
- 21:15 11.08 Беларуска ў Амерыцы расказала, як збірае народныя строі з Радзімы
- 20:06 11.08 У сельчанина в Ивацевичском районе нашли ворованные запчасти и две тонны лома
- 15:58 11.08 В Беларуси запретили продавать некоторое российское мороженое
- 14:56 11.08 На озере возле Барановичей гибнет рыба. Что происходит?
- 14:28 11.08 Детские ортопедические стельки
- 13:25 11.08 Пешая пилигримка из Барановичей побывала в Ганцевичах
- 12:17 11.08 Налог на авто в Беларуси: какую сумму и в какие сроки нужно внести автовладельцам
- 12:07 11.08 В Беларуси продолжается рост цен: что дорожает больше всего?
Из рубрики
ООН рассматривает ситуацию вокруг Запорожской АЭС. Что ещё происходило на 169 день войны в Украине
Генсек ООН требует прекратить боевые действия вокруг Запорожской АЭС в Украине, страны Балтии хотят запретить выдавать визы россиянам. Следим за ситуацией вокруг войны в Украине 11 августа 2022.
Беларуска ў Амерыцы расказала, як збірае народныя строі з Радзімы
Часам можна пачуць, што тых, хто з’язджае з роднай краіны і жыве за мяжой працяглы час, перастаюць турбавацца пытанні самаідэнтыфікацыі. І людзі проста прыстасоўваюцца пад рэчаіснасць, губляючы свае карані. Але гэта не датычыцца Вольгі Дземкі, прадзюсаркі і рэжысёра, якая каля 20 год жыве ў амерыканскім Сіэтле. Жанчына мае незвычайнае захапленьне – збірае беларускае народнае адзеньне мінулых часоў. Гэтым самым яна папулярызуе Беларусь далёка за яе межамі.