Лагвінец: Дадатковыя санкцыі закранаюць фірмы, звязаныя з уладай
Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Пра гэта паведаміла брусэльскае выданне Euobserver. У інтэрв’ю Еўрарадыё палітолаг, дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец назваў гэты крок балючым для афіцыйнага Мінску.

Алесь Лагвінец, палітолаг
Гутарка ідзе пра абмежавальныя меры ў дачыненні да прадпрыемстваў “Белнафтахім” і “Трайпл”, занятых у экспарце нафтапрадуктаў. Таксама санкцыі закрануць экспарцёра ўзбраенняў “Белтэхэкспарт” і пастаўшчыка калійных угнаенняў “Беларуськалій”. На думку еўрачыноўнікаў, частка даходаў гэтых кампаній становіцца асабістым прыбыткам беларускай наменклатуры.
Лагвінец адзначае, што гэтыя дадатковыя еўрапейскія санкцыі закранаюць менавіта фірмы, звязаныя з уладай:
«Размова ідзе якраз пра гэтыя фірмы — пра «Трайпл», пра «Белнафтахім», пра «Белтэхэкспарт». І хутчэй за ўсё размова будзе ісці ў рашэнні, якое чакаецца ў красавіку, што будуць адсочаныя асабістыя рахункі ці нейкія іншыя схемы фінансавання, фінансавых разлікаў вакол гэтых фірмаў, але гэта пакуль не пацверджаная інфармацыя. У кожным разе, беларускія ўлады адкрыта грэбуюць прапановамі ці заклікамі з боку Еўрапейскага Саюзу, каб спыніць гэтыя паказальныя суды і каб выпусціць нарэшце палітычных зняволеных».
На думку эксперта, новыя санкцыі будуць больш жорсткімі, чым ранейшыя. Аднак ці будзе ўзмацняцца еўрапейскі ціск на беларускі рэжым?
«Вельмі хацелася б, каб беларускія ўлады зразумелі, што нельга гуляцца з агнём і нельга працягваць гэтую кампанію дзяржаўнага трэрору супраць уласных грамадзянаў. Цяжка прагназаваць, якія далей будуць дзеянні Еўрапейскага Саюзу, але гэта таксама будзе вельмі рашучы і канкрэтны сігнал да беларускіх уладаў», — кажа Алесь Лагвінец.
Дарэчы, эканамічная накіраванасць новых санкцый Еўрасаюзу збліжае іх з амерыканскай пазіцыяй у беларускім пытанні:
«Якраз такі дакумент адлюстроўвае ранейшую пазіцыю ЗША. Вядома, што ў хуткім часе ў Сенаце Злучаных Штатаў таксама будзе абмяркоўвацца тэкст рашэння па Беларусі. І гэтае рашэнне якраз ідзе ў тым кірунку, каб узгадняць дзеянні паміж Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім Саюзам».
Нагадаем, што цягам апошніх двух месяцаў еўрапейскія палітыкі неаднаразова заклікалі спыніць палітычныя суды ў Беларусі. У выпадку працягу рэпрэсій яны заяўлялі, што Еўрасаюз можа далучыцца да амерыканскіх эканамічных санкцый.
Новости
- 19:31 17.08 Белорусским дальнобойщикам будет дороже топливо в Казахстане
- 16:53 17.08 Ребенок выпал из окна второго этажа в одном из райцентров Брестской области
- 14:51 17.08 Сельчанин хотел украсть жеребца в Ляховичском районе и оказался в больнице
- 14:20 17.08 РКО: услуги и преимущества
- 13:36 17.08 В высокой инфляции в Беларуси власти обвиняют российский рубль
- 11:50 17.08 В Барановичах вынесен приговор мужчине, сообщившему в КГБ о взрывах
- 10:23 17.08 В Беларуси упали доходы, производство и товарооборот
- 09:21 17.08 В Ивацевичском районе хозяин дома пытался потушить пожар и попал в реанимацию
- 20:48 16.08 Платить будут все: что изменится в Беларуси при пересечении границы?
- 18:04 16.08 В еще одном городе Брестской области появился детский сад, встроенный в жилой дом
- 17:12 16.08 ПО «Мой Клиент: Ресурсы»: цель, польза, особенности
- 16:43 16.08 На водохранилище в Барановичах тонул ребенок, а затем и его родители
- 15:38 16.08 Легковой автомобиль перевернулся на дороге в Ляховичском районе
- 15:21 16.08 Как построить жильё в Ганцевичах и сколько это стоит
- 14:31 16.08 Снова взрывы в Крыму. Что происходит на 174 день войны в Украине
- 11:30 16.08 Мужчину придавило ковшом погрузчика в Ивацевичском районе
- 10:50 16.08 Белорус рассказал, как 20 лет живет и работает в Италии
- 22:35 15.08 Пьяная женщина-водитель наехала на нетрезвого велосипедиста в Ивацевичском районе
- 22:15 15.08 Лукашенко узнавал, что не китайского в минском мотоцикле
- 19:36 15.08 Топ интересных фактов об аистах и видео из Ивацевичского района
Из рубрики
Белорусским дальнобойщикам будет дороже топливо в Казахстане
Премьер-министр Казахстана Алихан Смаилов поручил с 20 августа ввести дифференциацию цен на дизельное топливо в приграничных областях страны из-за его дефицита. Это означает, что белорусским перевозчикам, как и другим иностранцам, придется платить больше.